СКА дзявяты раз заваяваў Кубак Беларусі ў гандболе
- 6.05.2023, 20:26
У фінале клуб перамог «Мяшкоў Брэст».
СКА дзявяты раз у гісторыі заваяваў Кубак Беларусі ў гандболе. У фінале спартоўцы нанеслі паразу «Мяшкоў Брэсту» — 32:29, паведамляе «Прессбол».
Самым дзейсным гульцом сустрэчы стаў Уладзіслаў Крывенка з СКА, які закінуў дзевяць мячоў. Сем галоў на рахунку ягонага аднаклубніка Станіслава Шабельнікава.
Мяшкоў Брэст – СКА – 29:32 (16:18).