Візавы цэнтр Гішпаніі ў Менску аднавіў працу
- 21.06.2023, 19:22
З’явіліся і першыя даты на падачу дакументаў для атрымання візы.
У беларускай сталіцы аднавіў сваю працу візавы цэнтр (ВЦ) Гішпаніі. З'явіліся і першыя даты на падачу дакументаў для атрымання візы, піша Точка.by.
Візавы цэнтр Гішпаніі аднавіў працу ў новым офісе на адрас Талстога, 8.
У сераду, 21 чэрвеня, цэнтр выставіў першыя даты на падачу дакументаў - 22 і 23 чэрвеня. Але цяпер вольных месцаў на падачу не засталося - практычна ўсё (калі не цалкам усе) разабралі праграмісты для візавых агенцтваў.
Дарэчы, у самім візавым агенцтве прапануюць не спадзявацца на хуткую падачу, сваіх кліентаў спецыялісты арыентуюць на ліпень-жнівень.
Тэрміны гатоўнасці візы - прыкладна два тыдні: яе прастаўляюць у консульстве ў Маскве.
Нагадаем, візавы цэнтр Гішпаніі ў Менску прыпыніў сваю працу з 1 красавіка 2022 года.