УСУ паказалі працу з амерыканскім ЗРК Avenger
- 21.06.2023, 19:33
Відэа.
Наземныя войскі УСУ паказалі амерыканскі зенітна-ракетны комплекс Avenger на ўзбраенні ў абаронцаў Украіны. Відэа апублікаванае ў Facebook Наземных войскаў.
Там нагадалі, што на ўзбраенні Avenger восем ракет Stinger і кулямёт калібру 12,7 мм.
«[ЗРК Avenger] забяспечвае мабільную супрацьпаветраную абарону малой далёкасці ад крылатых ракет, беспілотнікаў, самалётаў і верталётаў на малых вышынях», – сказана ў паведамленні.
На відэа паказаная праца Avenger. Камандзір экіпажа з пазыўным «Дойлід» расказаў, што, як толькі ўкраінскія абаронцы атрымліваюць каманду, яны як мага хутчэй выязджаюць на пазіцыю, прыводзяць сябе ў баявую гатоўнасць і пачынаюць чакаць.
«Асноўная задача - як мага хутчэй заняць баявую гатоўнасць. Толькі пра гэта і думаеш, пакуль не стаў. [Потым] далажыў, выдыхнуў… Цяпер застаецца толькі назіраць, чакаць і быць уважлівымі», - сказаў ён.
Абаронца падкрэсліў, што яны з пабрацімамі адказваюць за сон мірных людзей і за тое, каб іх блізкія і родныя «маглі жыць больш-менш спакойна».