У Маскве знойдзены мёртвым стваральнік першай тэрмаядзернай бомбы
- 21.06.2023, 20:09
Рыгор Клінішоў пакончыў з сабой.
У кватэры ў цэнтры Масквы знойдзены мёртвым Рыгор Клінішоў, адзін са стваральнікаў першай савецкай двухступеністай тэрмаядзернай бомбы РДС-37. Пра гэта паведамляе расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС са спасылкай на экстранныя службы, паводле звестак якіх Клінішоў наклаў на сябе рукі.
Паводле інфармацыі прапагандыстаў, Клінішоў пакінуў перадсмяротную запіску, якая знаходзілася побач з целам. У ёй мужчына развітаўся з роднымі, сказаў суразмоўца агенцтва.
Згодна з даведкай прапагандыстаў, Клінішоў нарадзіўся ў 1930 годзе. Ён кандыдат фізіка-матэматычных навук. Удзельнічаў у стварэнні першай савецкай двухступеністай тэрмаядзернай бомбы РДС-37, таксама распрацаваў некалькі тыпаў тэрмаядзерных зарадаў бомбаў наступных пакаленняў.