BE RU EN

Ізраіль набудзе яшчэ 25 знішчальнікаў F-35

  • 2.07.2023, 20:07

У ізраільскіх ВПС будзе 75 гэтых амерыканскіх знішчальнікаў.

Міністэрства абароны Ізраіля абвясціла, што збіраецца набыць у Lockheed Martin 25 шматфункцыянальных знішчальнікаў-бамбавальнікаў F-35.

На набыццё сучасных баявых самалётаў будзе выдаткавана 3 млрд даляраў са сродкаў, вылучаных ЗША на ваенную дапамогу Ізраілю, піша сайт «Дэталі».

Чакаецца, што ўзгадненне дэталяў кантракту і ягонае канчатковае ўхваленне адбудуцца ў найбліжэйшыя месяцы. Пасля рэалізацыі гэтай угоды авіяпарк ВПС Ізраіля будзе налічваць 75 знішчальнікаў пятага пакалення F-35.

Апошнія навіны