ЦНС: Талай непасрэдна арганізуе вываз дзяцей з Украіны
- 2.07.2023, 21:46
Беларускі паралімпіец датычны да дэпартацыі.
Чалец нацыянальнай паралімпійскай зборнай каманды Беларусі Аляксей Талай дапамагае расейцам незаконна вывозіць дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны.
Пра гэта паведаміў Цэнтр нацыянальнага супраціву.
Паводле звестак ЦНС, Аляксей Талай з'яўляецца генеральным дырэктарам расейскага дабрачыннага фонду «Павер у сябе». Ён таксама вядомы як майстар спорту ў плаванні.
Ён непасрэдна арганізуе вываз дзяцей з часова акупаваных тэрыторый усходу Украіны ў Рэспубліку Беларусь, сцвярджаюць у цэнтры.