BE RU EN

Украіна выправіла на мяжу з Беларуссю байцоў, якія ваявалі на ўсходзе краіны

  • 18.08.2023, 21:59

Яны палепшаць абаронныя здольнасці сваім баявым досведам.

Камандзір Аб'яднаных сілаў Узброеных сілаў Украіны Сяргей Наеў загадаў яшчэ больш умацаваць абарончыя пазіцыі ў Валынскай вобласці.

Цяпер украінскую мяжу ў тых месцах, дзе яна мяжуе з Беларуссю, ахоўваюць салдаты, якія вярнуліся з выканання задачаў на ўсходзе краіны.

«Там была іншая баявая абстаноўка, штодзённыя абстрэлы, блізкія стралковыя баі. На падставе свайго баявога досведу яны могуць палепшыць абаронныя здольнасці», – растлумачыў Наеў.

Гэта робіцца для таго, каб у выпадку павелічэння ўзроўню пагрозы з боку Беларусі, не прапусціць ворага ўглыб Украіны.

Апошнія навіны