Зяленскі: Гатовы абмяняць Белгарад на нашае сяброўства ў NАТО
- 20.08.2023, 20:12
Украінскі прэзідэнт адказаў на «прапановы» абмяняць тэрыторыі на ўступленне ў NATO.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адказаў на «прапановы» абмяняць тэрыторыі на ўступленне ў NATO.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на супольную прэс-канферэнцыю прэзідэнта з прэм'ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен.
Нядаўна кіраўнік апарата генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу Стыян Енсэн заявіў, што Украіна можа ўступіць у NATO ў абмен на тэрыторыі, захопленыя Расейскай Федэрацыяй.
Аднак украінскі прэзідэнт не пагадзіўся з меркаваннем Енсэна, ён у сваю чаргу прапанаваў іншы варыянт.
«Гатовы абмяняць Белгарад на нашае сяброўства ў NATO», - коратка сказаў ён.