Памёр беларускі журналіст Алег Ануфрыенка
- 13.09.2023, 21:20
Яму было 35 гадоў.
Ва ўзросце ўсяго 35 гадоў пайшоў з жыцця журналіст Алег Ануфрыенка. Пра гэта паведамілі ягоныя сябры ў сацыяльных сетках.
Алег Ануфрыенка вядомы працай на Радыё Свабода і на партале tut.by.
У апошні час працаваў у Празе на канале «Настоящее время», дзе быў прадзюсарам тэлевізійных выпускаў навінаў, шэф-рэдактарам інфармацыйных праграмаў і рэдактарам відэа ў камандзе НВ-digital.
«Я глыбока засмучаны трагічнай смерцю нашага калегі, – напісаў прэзідэнт холдынгу “Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа” Джэфры Гедмін. – Мы заўсёды будзем памятаць Алега за ягоную цеплыню, прафесіяналізм і бездакорную вернасць ідэалам свабоднага і дэмакратычнага свету. Нашы думкі цяпер з ягонымі роднымі і сябрамі».