Як украінскае войска будзе выкарыстоўваць «вышкі Бойкі»
- 13.09.2023, 21:26
Украіна вярнула пад кантроль вышкі 11 верасня.
Украінскія сілы будуць выкарыстоўваць так званыя «вышкі Бойкі» для ўзмацнення кантролю ў Чорным моры і для падрыхтоўкі да далейшых дзеянняў у часова акупаваным Крыме.
Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Андрэй Юсаў у эфіры тэлемарафону.
Юсаў нагадаў, што ўкраінскія сілы выкарыстоўваюць вызвалены востраў Змяіны для ўзмацнення абароны ўкраінскага суверэнітэту.
«Уласна “вышкі Бойкі” таксама будуць выкарыстоўвацца нашымі Сіламі бяспекі і абароны. Пасля знішчэння крэйсера “Масква”, пасля вызвалення Змяінага – чарговы крок для вяртання ўкраінскага кантролю над акваторыяй Чорнага мора, як і ўласна падрыхтоўка да далейшых дзеянняў, сярод іншага, і ў кірунку Крыма», – сказаў ён.
11 верасня ў ГУР расказалі, што Украіна вярнула пад кантроль «вышкі Бойкі» – свідравыя газа- і нафтаздабыўныя платформы ля берагоў акупаванага Крыма ў Чорным моры.