Вялікая паводка накрыла Грэцыю
- 6.09.2023, 21:45
Двое загінулых, ёсць зніклыя без вестак.
У цэнтральнай частцы Грэцыі сама меней два чалавекі загінулі і трое зніклі без вестак пасля таго, як моцныя ліўні выклікалі паводку.
Пра гэта паведамляе Kathimerini.
Шторм Даніэль, які шалее ў Грэцыі з панядзелка, выклікаў апоўзні, разбурыў мост і паваліў апоры ліній электраперадачаў.
У аўторак адзін чалавек загінуў пасля абвалу сцяны ў выніку непагадзі ў партовым горадзе Волас.
Таксама цела пажылой жанчыны было знойдзенае непадалёку ад населенага пункта Пеліён у цэнтральнай Грэцыі. Яе знайшлі пад кучай дроваў.
Акрамя таго, прадаўжаецца выратавальная аперацыя ў пошуку трох зніклых без вестак.
У Грэцыі заявілі, што гэтая непагадзь стала самай экстрэмальнай з гледзішча колькасці ападкаў за ўсю гісторыю назіранняў у краіне.