Затрымалі народнага майстра Беларусі Юрыя Камандзірчыка
- 11.01.2024, 20:32
Ён прыехаў у краіну аформіць пенсію.
Сілавікі затрымалі разьбяра па дрэве, народнага майстра Беларусі Юрыя Камандзірчыка, паведамляе «Позiрк» са спасылкай на крыніцы.
Майстар з'язджаў за мяжу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію. Паводле звестак выдання, сілавікі прыйшлі да яго дадому, на якой падставе яго затрымалі – не паведамляецца.
Юрыю Камандзірчыку 62 гады. Ён жыве ў Мядзелі. Больш за дзесяцігоддзе ўваходзіць у Саюз майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь. Камандзірчык – адзін з аўтараў мемарыяльнага крыжа беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскага ў Курапатах.