УСУ магутна «прасмажылі» расейцаў на фронце
- 12.01.2024, 21:51
Раскрытыя сур'ёзныя апошнія страты РФ.
Страты Расеі ва Украіне павялічыліся – цягам дня авіяцыя Сілаў абароны Украіны нанесла ўдары па 21 раёне засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі ворага, а таксама чатырох варожых зенітна-ракетных комплексах.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны ў сваёй зводцы, апублікаванай у пятніцу ўвечары, 12 студзеня. Таксама паведамляецца, што падраздзяленні ракетных войскаў падбілі шэсць раёнаў засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі РФ, а таксама адзін пункт кіравання. Акрамя таго, знішчаны варожы склад боепрыпасаў, артылерыйскі сродак, радыёлакацыйная станцыя ворага і два сродкі супрацьпаветранай абароны.
У той самы час расейскія акупанты выкарыстоўваюць тактыку тэрору, наносяць удары як па вайсковых, так і па цывільных аб'ектах. «Вораг актыўна ўжывае авіяцыю і квадракоптары тыпу "FPV", праводзіць штурмавыя дзеянні пры падтрымцы бронятэхнікі», – паведамляе Генштаб.
Пры гэтым адзначае, што ўсяго вораг нанёс два ракетныя і 43 авіяцыйныя ўдары, здзейсніў 25 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях нашых войскаў і населеных пунктах. У выніку расейскіх тэрарыстычных атак ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні зазналі прыватныя жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура.