Пад Менскам зладзілі вернісаж гіганцкай ежы
- 14.01.2024, 21:00
Фотафакт.
У вёсцы Валяр'янава каля Менска правялі вернісаж гіганцкай ежы. Гасцям паказалі глазураваны сырок вагой 2 кілаграмы, вялізныя пампушкі, зефір, бургер ды іншыя стравы, піша агенцтва «Мінск-Новості».
Вялізны глазураваны сырок прэзентаваў менскі малочны завод № 1. Калі звычайны важыць 40 грамаў, то спецыяльна для імрэзы зрабілі двухкілаграмовы.
Таксама на вернісажы паказалі пампушкі вагой 1,5 кілаграма, небывалых памераў круасаны, сушы, бургер, зефір, пернікі, пельмені і хінкалі.