BE RU EN

Вялікая Брытанія правяла першыя баявыя выпрабаванні лазера

  • 19.01.2024, 21:20

Зброя здольная знішчаць ракеты і падбіваць цэлі на вялікай адлегласці.

У Вялікай Брытаніі ўпершыню падчас выпрабаванняў вайскоўцы здолелі падбіць паветраныя цэлі з дапамогай сістэмы лазернай накіраванай энэргетычнай зброі далёкага дзеяння DragonFire, паведаміла міністэрства абароны краіны ў пятніцу, 19 студзеня.

Выпрабаванні прайшлі на Гебрыдскім палігоне ў Шатландыі. Далёкасць дзеяння лазера DragonFire засакрэчаная, паведамілі ва ўрадзе Вялікай Брытаніі, дадаўшы, што зброя можа падбіваць «любую бачную цэль». Паводле звестак выдання The Times, падчас выпрабаванняў DragonFire знішчыў дроны з адлегласці некалькі кліметраў.

У Мінабароны Вялікай Брытаніі падкрэслілі, што новая зброя ў перспектыве можа стаць недарагой альтэрнатывай ракетам для выканання «пэўных задачаў». «Энэргетычная зброя збівае цэлі з хуткасцю святла і з дапамогай променя разбурае яе», – тлумачыцца прынцып дзеяння комплексу. Адзін стрэл лазерам абыходзіцца на 10 фунтаў стэрлінгаў, заявілі ва ўстанове. Яго дакладнасць эквівалентная траплянню ў манету з адлегласці кіламетр.

Паспяховыя выпрабаванні «прадэманстравалі здольнасць падбіваць паветраныя цэлі на адпаведнай далечыні і з'яўляюцца важным крокам на шляху ўкаранення гэтай тэхналогіі ва ўзбраенне», заявілі ў Мінабароны. Войска і флот Вялікай Брытаніі разглядаюць магчымасць выкарыстання гэтай зброі для супрацьпаветранай абароны, гаворыцца ў заяве ўстановы.

Апошнія навіны