82-гадовая расейка паслала Пуціна «за расейскім караблём»
- 21.01.2024, 8:59
І прысарамаціла расейскую моладзь.
82-гадовая грамадзянка Расеі паслала «за расейскім караблём» кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна. Яна таксама заклікала расейскую моладзь перастаць баяцца.
Адпаведнае відэа з'явілася ў сацсетках.
«Я б яго нах… і паслала, прэзідэнта! Калі будзеце баяцца - нах…і нічога не будзе», - сказала жанчына.
Жанчыне 82, яна перажыла вайну і галечу. І мяркуе, што цяпер, у пуцінскай «стабільнай» Расеі, перажывае тое ж - голад і беднасць. А больш за 20 гадоў кіравання Пуціна яна назвала «стратай магчымасцяў».