BE RU EN

СМІ: Ізраіль ліквідаваў у Сірыі расейскага генерала і палкоўнікаў

  • 21.01.2024, 14:19

Шасцёра высокапастаўленых афіцэраў былі вайсковымі дарадцамі.

У выніку ўдару Ізраіля па Сірыі, магчыма, загінулі шасцёра расейскіх вайсковых дарадцаў. Адзін з загінулых, магчыма, генерал. Таксама загінулі двое палкоўнікаў, паведамляе «Апостроф».

Пра гэта таксама пішуць расейскія СМІ, спасылаючыся на свае крыніцы ў Мінабароны і Генштабе РФ.

Імёны вайскоўцаў зараз не выдаюцца. Звесткі аб гібелі генерала пакуль не пацверджаныя.

Апошнія навіны