BE RU EN

Папулярную ўкраінскую актрысу шакавала хамства расейскіх турыстаў у Егіпце

  • 21.01.2024, 14:35

Пагражалі і крычалі «раша гуд».

Папулярная ўкраінская актрыса Анастасія Цымбалару адправілася на адпачынак у Шарм-эш-Шэйх, Егіпет. Гэты адпачынак быў запланаваны яшчэ на 26 лютага 2022 года, але на зразумелыя прычыны быў скасаваны. Выдаткаваныя грошы за тур, у тым ліку квіткі і пражыванне ў гатэлі, тады не вярнулі, але дазволілі адтэрмінаваць прыезд. Знакамітасць так і зрабіла. Зрэшты, адпачыць нармальна не ўдалося праз вялікі наплыў неадэкватных турыстаў з Расеі.

Аб непрыемным досведзе сустрэчы расейцаў у Егіпце Цымбалару распавяла ў сваіх InstaStories.

Так, спачатку зорка серыяла «Жаночы доктар» падзялілася: «Адпачываць» ужо проста немагчыма. Нашэсце расейцаў такое... П'янае бы*ла. Зайшла ў туалет, стаяць ужо аб 11 раніцы ў ж… п'яныя расейцы, якія крычаць «раша гуд». Увесь час прыходзяць, спрабуюць «кадрыць». Такая брыдота».

Акторка наважыла ігнараваць расейцаў, хоць часам іх паводзіны, як падзялілася Цымбалару, перацякалі ў наўпроставыя пагрозы.

«Персоны, якія ўвесь час чапляюцца, не разумеюць, калі іх ігнаруюць, адварочваюцца, кажуць (на ангельскай, украінскай, бо язык не паварочваецца размаўляць на іх мове) нас не чапаць. Вечныя каментары, праходзячы побач, учора спрабавалі ўсунуць нам віскі, сёння - марозіва, якое дэманстрацыйна паляцела ў памыйніцу, нарэшце вырашылі сказаць: «Дзяўчынкі, мы за вамі сочым, мы вас бачым!» Пасля гэтага мы пайшлі шукаць лежакі ў самы канец пляжа», - распавяла акторка.

Апошнія навіны