У Севастопалі прагрымелі дзве серыі магутных выбухаў
- 21.01.2024, 14:38
Паведамляецца аб нападзе ракетамі
Сёння, 21 студзеня, прагрымелі дзве серыі выбухаў у Севастопалі ў акупаваным Крыме.
Там была абвешчаная паветраная трывога.
Пра гэта паведамляе «Крым.Реалии».
Са слоў мясцовых жыхароў, спачатку ў Севастопалі былі сама меней тры выбухі. Яны прагучалі блізу 12.38.
Перад гэтым расейскія прапагандысты паведамілі, што ў Севастопалі абвясцілі паветраную трывогу і ракетную пагрозу.
Акрамя таго, расейскія акупанты на фоне гэтага перацялі рух па Крымскім мосце.
У Telegram-канале «Крымскі вецер» заявілі, што першая серыя выбухаў у Севастопалі прагрымела блізу 12:40. Яшчэ праз 15 хвілін у горадзе чулі яшчэ чатыры магутныя выбухі.
Нават не чакаючы адбою паветранай трывогі расейскія прапагандысты ўжо паспелі даць справаздачу, што акупанты збілі на поўначы Крыма дзве крылатыя ракеты Storm Shadow. Яшчэ дзве цэлі, паводле легенды прапагандыстаў, нібыта былі знішчаныя над акваторыяй Чорнага мора на падлёце да Севастопаля.