BE RU EN

Трапна адпрацавалі дроны СБУ: новыя падрабязнасці пажару ў нафтавым тэрмінале Усць-Лугі

  • 21.01.2024, 14:55

Украінскія спецслужбы раскрылі дэталі аперацыі.

Начная атака на марскі тэрмінал ва Усць-Лузе Ленінградскай вобласці праводзілася ў рамках спецаперацыі СБУ. Паражэнне беспілотнікамі выклікала пажар, які дагэтуль не могуць патушыць.

Пра гэта OBOZ.UA стала вядома з уласных крыніц. Паражэнне нафтавага тэрмінала, які пастаўляў паліва, у тым ліку і для расейскага волйска, ускладніць яго лагістыку для захопнікаў.

«Нафтавы тэрмінал «Усць-Луга Ойл» у Ленінградскай вобласці - важны аб'ект для ворага. Там перапрацоўваюць паліва, якое, зрэшты, пастаўляецца і для войск Расеі. Паспяховая атака на такі тэрмінал не толькі порычыняе эканамічную шкоду ворагу, пазбаўляючы акупантаў магчымасці зарабляць сродкі на вядзенне вайны ва Украіне, але і значна ўскладняе лагістыку паліва для вайскоўцаў РФ», - адзначае крыніца.

Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, пашкоджаны тэрмінал належыць кампаніі «Новатэк». У кампаніі тое, што здарылася, назвалі «следствам вонкавага ўздзеяння».

«Паводле папярэдняй інфармацыі, узгаранне стала следствам вонкавага ўздзеяння. Пацярпелых, пагрозы жыццю і здароўю людзей няма. Цяпер пажар лакалізаваны, спецыялістамі прадпрыемства, службаў аператыўнага рэагавання і МНС кантралюецца рэшткавае выгаранне вуглевадароднай сыравіны».

На відэа, знятым відавочцамі атакі, голас за кадрам падкрэслівае, што выбух і пажар успыхнулі пасля прылёту БПЛА: расеец заявіў, што спачатку пачуў гук дрону, а затым убачыў, як ён ляціць у кірунку тэрмінала.

Таксама ў сацсетках публікаваліся відэа, якія зафіксавалі пралёт БПЛА самалётнага тыпу.

Расейскі Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ» паведаміў, што прыкладна а 00:30 (паводле маскоўскага часу) сілы СПА мінабароны РФ далі паведамленні ўсім адпаведным органам улады аб з'яўленні двух беспілотных лятальных апаратаў, якія ляцяць у бок Пецярбурга.

«Аднак больш за тры гадзіны іх не маглі збіць. Блізу трох гадзін ночы беспілотнікі памянялі маршрут і накіраваліся ў бок Кінгісепскага раёна Ленінградскай вобласці. Прыкладна - уздоўж ракі Усць-Лугі. Блізу 03:20 яны атакавалі тэрмінал «Новатэк», - адзначана ў паведамленні.

У «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на крыніцу таксама распавялі, што яшчэ пасля нападу БПЛА на Пецярбуржскі нафтаналіўны тэрмінал, яго кіраўніцтва і ўладальнікі білі трывогу, бо дрон, які ляціць у кірунку аб'екта, ніхто нават не спрабаваў збіць.

«БПЛА спакойна даляцеў куды трэба і нанёс удар у 15 метрах ад аднаго з самых буйных рэзервуараў з нафтапрадуктамі, які ў той момант быў поўны. Тое, што тады не здарылася гіганцкіх выбуху і пажару, - удалы збег абставінаў. Аднак «наверсе» далі зразумець, што нічым дапамагчы не могуць, сродкаў СПА на ўсе аб'екты горада бракуе. Узамен катэгарычна забаранілі распаўсюджвацца аб небяспецы і далі каманду рабіць выгляд, што ўсё добра. Праз некалькі дзён дроны ўжо былі больш дакладнымі і мінулай ноччу пабілі тэрмінал ва Усць-Лузе. Сродкі кантролю тры гадзіны назіралі за тым, як БПЛА лёталі над Піцерам і Ленінградскай вобласцю, збіць іх не было чым», - канстатуе канал.

Падчас атакі пагрузка ішла на восем суднаў, якія ходзяць пад флагамі Панамы, Мальты, Ліберыі, Габона, Грэцыі, Маршалавых Астравоў, Кайманавых Астравоў і Ганконга.

Апошнія навіны