BE RU EN

Буданаў заклікаў не спяшацца з высновамі аб смерці Прыгожына

  • 21.01.2024, 16:47

Кіраўнік ГУВ звярнуў увагу на важны момант.

Інфармацыя аб роспуску ПВК "Вагнер" не адпавядае рэчаіснасці, а сцвярджэнне аб смерці верхавода групы Яўгена Прыгожына немагчыма праверыць. Пра гэта сказаў кіраўнік Галоўнай управы выведкі Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю Financial Times.

“Вагнер існуе”, - заявіў Буданаў, адпрэчваючы паведамленні аб тым, што групоўка была распушчаная.

Таксама ён пракаментаваў інфармацыю аб гібелі верхавочда ПВК Яўгена Прыгожына ў авіякатастрофе ў жніўні 2023 года.

“Наконт Прыгожына, я не спяшаўся б з высновамі”, - сказаў ён.

Крэмль адмаўляе сваё дачыненне і заяўляе, што экспэртыза ДНК пацвердзіла смерць Прыгожына. Але ягонае цела ніколі не бачылі на публіцы.

“Я не кажу, што ён не памёр ці што ён мёртвы, - сказаў Буданаў. Я кажу, што няма ніякіх довадаў таго, што ён мёртвы”.

Апошнія навіны