BE RU EN

Лукашысты сагналі сотні падлеткаў на паказальнае затрыманне аднагодка

  • 21.01.2024, 17:13

Фотафакт.

У Гомелі на вачах у сотняў аднагодкаў арыштавалі падлетка.

Працэдуру ўзяцця пад варту непаўналетняга правялі ў аддзеле ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна, паведамляе сайт newsgomel.by.

Маладзёну ставяць у віну чацвёртую частку артыкула 328, які прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі. І гэтае пакаранне для хлопца, якому толькі 16 гадоў.

У Беларусі працягваецца практыка паказальных судоў і затрыманняў. Некалькі дзён таму ў Баранавіцкім тэхналагічным каледжы ў прысутнасці навучэнцаў пракуратура ўзяла пад варту 17-гадовага хлопца.

Апошнія навіны