УСУ ліквідавалі намесніка камандзіра батальёна «Пятнашка»
- 21.01.2024, 18:03
Акупант быў "адным з самых дасведчаных".
Батальён расейскіх акупантаў «Пятнашка» застаўся без намесніка камандзіра. Уладзімір Харабуа на мянушцы "Мікіч" загінуў падчас штурму Аўдзееўкі. Як піша dialog.ua, пра гэта паведамляюць расейскія вайскоўцы ў сацсетках.
Харабуа быў адным з самых вопытных камандзіраў у батальёне "Квача". Ён прымаў удзел ва ўсіх буйных аперацыях расейскіх войскаў ва Украіне на працягу апошніх некалькіх гадоў вайны. Расіяне сцвярджаюць, што гібель "Мікіча" з'яўляецца вялікай стратай для батальёна "Пятнашка" і для расейскіх акупацыйных войскаў у цэлым.
Аднак украінскія вайскоўцы мяркуюць, што Харабуа быў толькі адным са шматлікіх расейскіх акупантаў, якія былі забітыя на ўкраінскай зямлі. Яны адзначаюць, што расейскія войскі працягваюць несці значныя страты ў вайне з Украінай.