Польшча і краіны Балтыі прапануюць забараніць імпарт з РФ звадкаванага газу і алюмінію
- 23.01.2024, 21:29
Краіны таксама хочуць, каб новы пакет санкцыяў распаўсюджваўся на Беларусь па сектарах.
Польшча і краіны Балтыі супольна падрыхтавалі новыя прапановы датычна сектаральных санкцыяў ЕЗ супраць Расеі ў сувязі з яе ўварваннем ва Украіну. Яны ўключаюць забарону на імпарт ЗПГ і алюмінію з Расеі. Пра гэта агенцтву паведаміў PAP 23 студзеня польскі дыпламат.
Паводле звестак журналістаў, прапанова таксама ўключае забарону на перадачу ведаў, навуковае супрацоўніцтва з Расеяй, далейшыя захады ў барацьбе з абыходам санкцый Масквой, узмацненне санкцый у авіяцыйным сектары і пашырэнне спісу забароненых беспілотных вырабаў.
Польшча і краіны Балтыі таксама хочуць, каб новы пакет санкцыяў распаўсюджваўся на Беларусь па сектарах. Ідэя заключаецца ў тым, каб не даць Расеі абысці абмежаванні ЕЗ, выкарыстоўваючы Менск.