BE RU EN

Папулярны сярод беларусаў Volkswagen прапанаваў абноўлены Golf 8

  • 24.01.2024, 20:37

Фотафакт.

Папулярны сярод беларусаў аўтаканцэрн "Фольксваген" прэзентаваў абноўленую версію папулярнага "Гольф" восьмага пакалення, інфармуе прэс-служба аўтахолдынгу.

Навінка нямецкай кампаніі Golf 8 дэманструе змененыя фары, рэстайлінг пярэдняга бампера і падсвятленне лагатыпа. Канструктары ўсталявалі на пярэдняй панэлі "Гольфа" восьмага пакалення новы дысплэй, з варыянтамі яго памераў ад 10,4 да 12,9 цалі. А яшчэ ўсталяваная медыясістэма з убудаваным ChatGPT.

Што дзіўна, сэнсарныя кнопкі на стырне замянілі простымі (але больш надзейнымі. – Рэд.) клавішамі. Дададзеная функцыя кіравання аўтапаркоўкай са смартфона. Таксама за даплату на Golf 8 могуць усталёўвацца матрычныя фары IQ.Light.

Акрамя таго, абноўлены «Гольф» можа быць забяспечаны адным з дзевяці рухавікоў рознага тыпу на выбар: гібрыдны, бензінавы ці дызельны турбаваныя.

Апошнія навіны