Вызначаныя прозвішчы чальцоў экіпажу Іл-76
- 24.01.2024, 21:09
Іхнюю гібель пацвердзілі сваякі.
Журналісты «Радыё Свабоды» вызначылі прозвішчы чальцоў расейскага экіпажу Іл-75, які сёння ўпаў у Белгарадскай вобласці РФ. Гібель прынамсі трох з іх пацвердзілі іхнія сваякі.
Схемы ўстанавілі, што экіпаж належаў да 117-га ваенна-транспартнага авіяцыйнага палку, які дыслакуецца ў расейскім Арэнбургу.
Журналісты сцвярджаюць, што атрымалі імёны шасці чалавек, якія павінны суправаджаць гэты палёт, верыфікавалі іхнія пасады і прыналежнасць да вайсковай авіяцыі.
У матэрыяле гаворыцца, што сваякі нібыта пацвердзілі гібель трох чальцоў экіпажу.
Сярод іх:
→ 36-гадовы камандзір Станіслаў Бяззубкін;
→ штурман Аляксей Высокін;
→ 38-гадовы бортінжынер Андрэй Пілуеў.
Жонка Бяззубкіна паведаміла «Радыё Свабода», што пра смерць мужа ёй расказалі ў Мінабароны РФ. Паводле словаў жанчыны, апошні раз яна размаўляла з ім блізу 07:30 паводле расейскага часу, калі ён павінен быў вылятаць з Масквы.
Жонка Пілуева адначасова адзначыла, што ведае пра гібель мужчыны, але афіцыйна «падрабязную інфармацыю ёй яшчэ не далі».
Гібель Высокіна пацвердзіла ягоная стрыечная сястра. Яна сказала, што ёй пра гэта стала вядома ад ягоных бацькоў. Таксама журналісты адшукалі ў сацыяльных сетках старонку яшчэ аднаго чальца экіпажу Іл-76 – бартавога радыста Ігара Саблінскага. Пад ягоным фота выказваюць спачуванні наконт гібелі.
Інфармацыю расейскіх уладаў, што на борце таксама знаходзіліся ўкраінскія палонныя, незалежна праверыць не атрымалася, дадалі журналісты.