BE RU EN

Лукашэнка збіраецца стаць выкладнікам

  • 26.01.2024, 20:53

Чаму можа навучыць дыктатар?

26 студзеня на сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі працаўнікамі Лукашэнка загаварыў пра якасць адукацыі ў Акадэміі кіравання і выказаў ідэю, што яе трэба ўзмацняць педагагічнымі кадрамі з ліку найвышэйшых чыноўнікаў.

Паводле словаў Лукашэнкі, «кіраўнікоў павінны рыхтаваць усе», і нават ён сам не выключэнне.

«Так, я не буду бегаць там па аўдыторыях замест загадчыка кафедры, але недзе пры выпадку адзін раз, два разы на год і “прэзідэнт” там таксама будзе», – адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён параіў рэктару Акадэміі кіравання Вячаславу Данілавічу запрашаць таксама да выкладніцкай працы прэм'ер-міністра, міністраў, кіраўніка ягонай адміністрацыі.

Апошнія навіны