У Беларусі расце колькасць беспрацоўнай моладзі
- 27.01.2024, 21:26
Гэта негатыўны трэнд, які доўжыцца ўжо шмат гадоў.
У Беларусі расце колькасць беспрацоўнай моладзі, нават паводле афіцыйных лічбаў, якія праз хітрую сістэму статыстыкі вельмі нізкія. Белстат паведамляе аб 3,5% беспрацоўя ў Беларусі па выніках апошняга квартала 2023-га.
А вось сярод моладзі 18-29 гадоў гэтая лічба складае ўжо 7,2 працэнта. У пачатку 2023-га паказчык складаў 6, 9%. Цяпер ён на максімальным з першых месяцаў 2022-га ўзроўню. Мінімум быў у другім квартале мінулага года: 5,8%.
Сярод моладзі афіцыйных беспрацоўных больш, чым у іншых узроставых групах. Гэта негатыўны трэнд, які працягваецца ў Беларусі ўжо шмат гадоў.