Буданаў адрэагаваў на чуткі пра магчымую ліквідацыю Герасімава
- 5.01.2024, 21:53
Раней УСУ нанеслі шэраг удараў па расейскіх ваенных аб'ектах на тэрыторыі акупаванага Крыма.
Пасля ўдараў УСУ па ваенных аб'ектах у акупаваным Крыме з'явілася інфармацыя пра магчымую гібель кіраўніка Генштаба УС РФ Валерыя Герасімава. Аднак украінская выведка не мае пацвярджэнняў гэтай інфармацыі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка ГУР Мінабароны Украіны Кірыла Буданава ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону.
Раней украінскія вайскоўцы нанеслі шэраг удараў па расейскіх вайсковых аб'ектах на тэрыторыі акупаванага Крыма.
Пазней у сетцы пачала з'яўляцца інфармацыя, што ў выніку гэтага мог пацярпець ці нават загінуць кіраўнік Генштаба Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі Валерый Герасімаў.
Кірыл Буданаў растлумачыў, што ў яго няма пацвярджальнай інфармацыі наконт гэтага.