Марыя Захарава зладзіла гістэрыку праз перспектывы стварэння войска ЕЗ
- 7.01.2024, 20:18
Скандальнай расейскай чыноўніцы не спадабалася ідэя Італіі.
Прэс-аташэ МЗС Расеі Марыя Захарава зноў зладзіла гістэрыку, піша «Главред». Гэтым разам скандальнай расейскай чыноўніцы не спадабалася ідэя Італіі стварыць адзінае еўрапейскае войска, каб спыняць канфлікты на тэрыторыі блока.
Спачатку Захарава згадала пра «ўцекачоў і мігрантаў», якімі сама ж Расея наўмысна «засыпае» еўрапейскія межы, а затым — зрэшты, чакана — нагадала Еўразвязу аб расейскім газе.
«Так, зусім забылася. Да фармавання адзінага войска добра было б зразумець, на якім паліве яна будзе ездзіць і лётаць. А то потым прыедзе ў Брусэль амерыканскі прэзідэнт і скажа, што ён падніме цану паліва, калі войска ЕЗ не нападзе на тых, на каго ён пакажа», — размроілася Захарава.