У расейцаў абвастрыліся праблемы з афіцэрамі на фронце
- 7.01.2024, 21:56
Мабілізацыя не дапаможа.
Расейцам не стае малодшых і сярэдніх афіцэраў. Аднак гэта не датычыцца найвышэйшага кіраўніцтва і генералітэту.
Пра гэта ў эфіры 24 Канала расказаў вайсковы эксперт, маёр запасу УСУ, ветэран расейска-ўкраінскай вайны Аляксей Гецьман.
Паводле ягоных слоў, часта гаворыцца аб колькасці жывой сілы, якую вораг мабілізуе. Аднак, каб гэты лік стаў вайсковым падраздзяленнем, маюць быць: малодшыя камандзіры, камандзіры звязаў, камандзіры рот, нават камандзіры аддзяленняў.
Гэта маюць быць прафесійныя людзі. Вядома, калі чалавек ніколі не камандаваў падраздзяленнем, звязам, ротай або батальёнам, наўрад расейцы паставяць яго адразу камандаваць. Інакш гэта проста знішчыць гэтае падраздзяленне.
- Аднак гэта яшчэ не ўсё. Для таго каб людзі са зброяй сталі вайсковым падраздзяленнем, акрамя малодшых камандзіраў або камандзіраў сярэдняга звяна, трэба вельмі шмат службаў, — расказаў Аляксей Гецьман.
Яны забяспечваюць дзейнасць вайсковага падраздзялення. Гэта такія службы як узбраення, медыцынская, аўтамабільная — вельмі шмат розных структур. Тады ў цэлым гэта стане вайсковым падраздзяленнем.
- Калі гэта проста 100 чалавек са зброяй, яны не стануць ротай. Гэта будзе проста 100 чалавек са зброяй, — падкрэсліў Гецьман.
Калі ідзе распараджэнне з генеральнага штаба на пэўны кірунак, на пэўны фронт або на пэўную армію, яны разбіваецца на дывізіі, потым на палкі або на брыгады, потым на батальёны, потым на роты — гэта дзейнічае менавіта так. Калі на найнізкім звяне няма людзей, якія могуць гэта выконваць, яно так і завісне ў паветры.
Як над гэтым працуюць расейцы
Са слоў вайсковага эксперта, расейцы цяпер сталі ствараць паскораны курс падрыхтоўкі малодшых афіцэраў. Там выкладае «Вагнер» ды іншыя расейскія вайскоўцы, якія ўжо маюць досвед баявых дзеянняў. Расейцы разумеюць, што гэта праблема, і яны спрабуюць яе развязаць.
- Аднак пакуль гэтая праблема не развязаная. Нават гэтыя заявы «мабілізуем 400 тысяч»… Мабілізуйце… Аднак дзе вы возьмеце 10 тысяч малодшых афіцэраў, іх проста няма, — дадаў Аляксей Гецьман.