Залужны выказаўся пра змену падыходаў вядзення вайны для перамогі над РФ
- 1.02.2024, 21:10
Галоўны камандавальнік УСУ напісаў артыкул для CNN.
Галоўны камандавальнік Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны адзначыў ролю найноўшых тэхналогій у вядзенні баявых дзеянняў для атрымання перавагі над ворагам.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на артыкул украінскага вайскавода для CNN.
У матэрыяле Залужны, сярод іншага, выказаў сваё бачанне важных зменаў у падыходах да вядзення вайны, і вызначыў галоўныя задачы на гэты год для Сілаў абароны.
«Перакананы, каб перамагчы ворага, мы павінны быць больш мабільнымі ў тактыцы і сродках. Выкарыстоўваць наш унікальны досвед вядзення баявых дзеянняў і шукаць новыя здольнасці і шляхі атрымання перавагі», – падкрэсліў генерал.
Паводле словаў Залужнага, у гэтым кантэксце тэхналогіі маюць «несумнеўную перавагу ў параўнанні з традыцыяй». Так, яны дазваляюць павялічыць колькасць бескантактавых баявых дзеянняў. А гэта, у сваю чаргу, дае магчымасць знізіць узровень стратаў.
«Упэўнены, што будучыня – за найноўшымі тэхналогіямі, дзякуючы якім Узброеныя сілы Украіны змогуць праводзіць эфектыўныя аперацыі», – падкрэслівае генерал.
Таксама Залужны дадае, што гэта «тое, над чым мы ў Генеральным штабе доўга працуем, каб карэнным чынам змяніць стратэгічныя падыходы, саму філасофію падрыхтоўкі і прыняцця ваенна-палітычных пастановаў».