BE RU EN

У Кіеве прайшоў Марш памяці беларусаў, якія загінулі за Украіну

  • 1.02.2024, 21:19

Героі не паміраюць!

У пятніцу, 26 студзеня, у Кіеве прайшоў Марш у гонар Героя Нябеснай сотні, Героя Украіны і Беларусі Міхаіла Жызнеўскага (загінуў 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага падчас Рэвалюцыі Годнасці) ды іншых беларусаў, якія загінулі за Украіну ў 2014–2024 гг.

Удзельнікі Маршу прайшлі ад Міхайлаўскай плошчы праз Сафіеўскую, Тэатральную плошчу і Крашчацік да Мемарыялу Жызнеўскага на вуліцы Грушэўскага – маршрут не мяняўся з 2014 года, калі 26 студзеня 2014 года яны адвезлі Міхаіла Жызнеўскага ў апошні шлях.

Марш памяці праходзіць штогод з 2016 года ў дзень народзінаў Міхаіла Жызнеўскага – 26 студзеня.

На гэты момант вядома, што ў 2014–2024 гадах за Украіну загінулі 58 беларусаў.

Апошнія навіны