BE RU EN

У Гомелі цяпер можна аплаціць праезд у аўтобусах банкаўскай картай

  • 1.02.2024, 21:30

Але не ва ўсіх.

Гомель стаў першым з абласных цэнтраў, дзе стартаваў пілотны праект аплаты праезду ў аўтобусах банкаўскімі карткамі. Пакуль спецыяльныя валідатары ўстаноўленыя ў аўтобусах толькі на адным маршруце. Калі паслуга будзе запатрабаваная, яе абяцаюць распаўсюдзіць і на іншыя гарады краіны.

З 1 лютага аўтобусы з валідатарамі для аплаты праезду банкаўскімі картамі працуюць у Гомелі на маршруце № 20 «Медгарадок – Старая Волатава».

Як паведамляе «Транспарт у Гомелі», плаціць за праезд можна бескантактавымі карткамі Visа, Mastercard, «Белкарт» і «Мір» усіх беларускіх банкаў. Аплата праз тэлефоны, гадзіннікі ды іншыя смарт-аксэсуары пакуль не падтрымліваецца.

Друкаваць чэкі валідатары не будуць: пацвердзіць факт аплаты падчас праверкі можна з дапамогай спецыяльных прыладаў у кантралёраў або праз апавяшчэнні банкаў у дадатках і СМС.

Нагадаем, цяпер аплаціць праезд банкаўскай картай можна ў менскім метрапалітэне і ў цягніках гарадскіх ліній БЧ.

Апошнія навіны