Ідуць на новы рэкорд: У войску РФ імкліва расце адна з катэгорый стратаў
- 10.03.2024, 21:43
Аналітык патлумачыў з чым гэта звязана.
У акупантаў на фронце выраслі страты аўтамабільнага транспарту. У лютым 2024-га і зусім быў устаноўлены рэкорд за ўвесь час поўнамаштабнай вайны.
Пра гэта паведаміў ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка. Паводле ягоных звестак, гэтая тэндэнцыя прадаўжае захоўвацца і ўжо ў сакавіку гэтая катэгорыя стратаў самая выразная.
«Нагадаю, што ў мінулым месяцы ў гэтай катэгорыі быў устаноўлены абсалютны рэкорд – 939 адзінак. У цэлым, пачынаючы са снежня 2023 у аўтамабілях РАВ страчваюць ад месяца да месяца максімальную за ўвесь час поўнамаштабнага ўварвання колькасць», – адзначае ён.
Цяпер жа, толькі за 1/3 сакавіка расейцы ўжо страцілі 546 адзінак аўтатранспарту. Эксперт мяркуе, што такімі тэмпамі мінулы рэкорд будзе з лёгкасцю пабіты і страты аўтамабільнай тэхнікі ў шэрагах акупантаў перавысяць адну тысячу.
Такую колькасць Каваленка звязвае з раней зашкальвальнымі стратамі баявых браняваных машынаў.
«Праз дэфіцыт і нястачу спецыялізаванай, браняванай тэхнікі для ажыццяўлення штурмавой дзейнасці, РАВ змушаныя ўжываць неармейскага тыпу тэхніку, яна не прыстасаваная для баявых дзеянняў і нашмат лягчэй выводзіцца з працаздольнага стану. Менавіта гэта адна з прычынаў такіх паказнікаў, якія і надалей будуць расці, паколькі развязаць праблему з дэфіцытам ББМ, за кошт уласнай вытворчасці / аднаўлення ВПК Расеі не здольны», – кажа ён.