BE RU EN

У Наваполацку за адзін дзень выправілі на суткі дваіх раварыстаў

  • 10.03.2024, 21:54

З «забароненага» ў іх была толькі адна падпіска на Youtube.

У Наваполацку за адзін дзень выправілі на суткі дваіх раварыстаў, паведамляе euroradio.fm. І ва Уладзіслава Бендзікава, і ў Іллі Рагожнікава з «забароненага» была толькі адна падпіска на Youtube. У першым выпадку – на канал «Вольны хор», у другім – на «Народны рэпарцёр».

Суддзі Зінаідзе Болабавай гэтага было даволі, каб пакараць абодвух 15 суткамі арышту. Абедзве справы былі разгледжаныя ў апошні дзень зімы – 29 лютага.

Апошнія навіны