BE RU EN

Дылема Пуціна

  • 16.03.2024, 21:01

Для верхавода РФ улада - «страхоўка».

Расейскі дыктатар Пуцін хоча крыху адысці ад улады, але адначасова і баіцца яе страціць. Для завадатара расейцаў улада з'яўляецца «страхоўкай», падзяліўся меркаваннем вядомы ўкраінскі палітолаг Уладзімір Фясенка ў эфіры канала «FreeДом».

Са слоў экспэрта, лідар РФ разумее, што ў выпадку страты ўлады яму пагражае сумны канец, з улікам таго, што ён нарабіў.

«Пуцін хоча крыху адысці ад улады, атрымаць асалоду ад жыцця, але пры гэтым баіцца гэтую ўладу страціць…», - сказаў аналітык. Фясенка дадаў, што, калі дыктатар застанецца ва ўладзе яшчэ на 10-12 гадоў, то разам з ім будзе «старэць» і яго рэжым.

- Бяда ў тым, што загніванне рэжыму будзе вельмі дрэнна адбівацца не толькі на Расеі, але і на ўсіх суседзях. І, на жаль, ужо адбіваецца. І мы ўжо пакутуем ад гэтага. А могуць пацярпець яшчэ значна больш краін і значна больш людзей, - падкрэсліў ён.

Нагадаем, што ў РФ 15-17 сакавіка праходзяць так званыя прэзідэнцкія выбары, якія называюць "выбарамі Пуціна", паколькі яны не маюць нічога агульнага з дэмакратычным волевыяўленнем народа.

Трэба адзначыць, што на расейскай тэрыторыі ўжо здарылася шмат надзвычайных здарэнняў на выбарчых участках, бюлетэні аблівалі зялёнкай, быў зафіксаваны падпал бюлетэня і самой кабінкі для галасавання.

Апошнія навіны