У Паветраных сілах Украіны адбылася важная адстаўка
- 16.03.2024, 22:00
Прычыны такой пастановы не падаюцца.
Вяшчальніка Паветраных сіл УСУ палкоўніка Юрыя Ігната звольнілі з пасады.
Пра гэта паведаміў начальнік Паветраных сіл генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук у Telegram.
Прычыны такой пастановы не падаюцца.
«З моманту поўнамаштабнага ўварвання я асабіста дзякаваў гэтаму чалавеку толькі двойчы за год – на Дзень нараджэння і прафесійнае свята. За што? За вялізны аб'ём працы. А галоўнае - вынік барацьбы з ворагам на інфармацыйным фронце! Як ва Украіне, так і за мяжой… за што і атрымаў заслужаную дзяржаўную ўзнагароду ад прэзідэнта Украіны.
Сёння я падзякую палкоўніку Юрыю Ігнату пяты раз. Дзякую за прадукцыйную працу на пасадзе начальніка службы сувязяў з грамадскасцю Камандавання Паветраных сіл. Ён будзе заставацца ў складзе Паветраных сіл і будзе працаваць у іншым кірунку не менш паспяхова. Не сумняваюся!
Дзе б я ні быў, упэўнены, яшчэ не раз яму падзякую!
Жыццё працягваецца. Галоўнае — усім заставацца людзьмі!
Змагаемся далей! Together to Viсtory!» — паведаміў Аляшчук.