У пунктах пропуску на ўезд у ЕЗ зноў сабраліся вялізныя чэргі з легкавушак
- 17.03.2024, 21:02
Амаль 700 аўто.
Амаль 700 аўто прастойваюць у пунктах пропуску на выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Паводле звестак на 20.00 17 сакавіка, выезду з краіны чакаюць 685 легкавых аўтамабіляў і 3385 фур.
На польскім кірунку ў пункце пропуску «Брэст» прастойвае 370 аўто і 23 аўтобусы, у «Казловічах» – 300 велікагрузаў.
Выезду ў Літву чакаюць 250 легкавушак (130 – у «Беняконях» і 120 – у «Каменным логу»), а таксама 2350 фур (1200 – у «Беняконях» і 1150 – у «Каменным логу»). Як паведамляюць карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў, час чакання ў чарзе для выезду ў літоўскім кірунку складае больш за 10 гадзін.
На латвійскім кірунку ў «Грыгараўшчыне» стаяць 65 легкавых аўто і 735 грузавікоў.