Мабільная група Наземных войск Украіны збіла крылатую ракету з кулямёта
- 21.03.2024, 18:37
Абнародаванае відэа працы байцоў.
Мабільная група Наземных войск Узброеных сіл Украіны збіла ўначы каля Кіева крылатую ракету з кулямёта.
Генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлюк, камандуючы Наземнымі войскамі Узброеных Сіл Украіны, абнародаваў відэа працы байцоў.
- Падчас начнога ракетнага нападу на падлёце да сталіцы мабільная агнявая група Наземных войск агнём з кулямёта Browning M2 знішчыла крылатую ракету супраціўніка. На рахунку гэтага падраздзялення гэта ўжо не першая збітая крылатая ракета! Навучанасць + зладжанасць = вынік, - пракаментаваў ён.