BE RU EN

Былога журналіста Андрэя Толчына асудзілі на 2,5 гады калоніі

  • 21.03.2024, 18:45

Пастанову вынес «суддзя» Дзмітрый Казлоў.

Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес пастанову паводле крымінальнай справы, распачатай на былога журналіста Андрэя Толчына. Суддзя Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі за «паклёп на Лукашэнку» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе «Радыё Свабода».

Толчыну 64 гады, у яго шэраг хранічных захворванняў. Да 2020 года супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ Беларусі. Былога журналіста затрымалі 27 верасня 2023 года, з таго часу ён знаходзіўся ў гомельскім СІЗА. Ягоны стан здароўя апошнім часам моцна пагоршыўся.

Андрэй Толчын даглядаў хворую сястру, якая памерла прыкладна за два тыдні да яго затрымання. Пракурор прасіў для яго 3 гады калоніі.

Апошнія навіны