ГУР: Падчас выбараў Пуціна расейцы данацілі на ўкраінскія дроны
- 21.03.2024, 18:58
У зборы на «Сычоў» найбольш актыўнымі выявіліся расейцы.
Падчас міжнароднага дабрачыннага збору на закуп ударна-выведвальных беспілотнікаў «Сыч» для падраздзяленняў Галоўнай управы выведкі Украіны найбольш актыўнымі выявіліся грамадзяне РФ. Пік іх актыўнасці супаў з часам правядзення «выбараў» расейскага дыктатара Пуціна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.
Паводле інфармацыі ўкраінскай вайсковай выведкі, да валанцёрскай акцыі, якая праводзіцца тэлеканалам Freedom, за чатыры дні далучыліся амаль 3000 чалавек. З іх 1538 расейцаў, у тым ліку 200 масквічоў, якія адсканавалі QR-код з экранаў сваіх тэлевізараў і гаджэтаў.
- Сімвалічна, што пік данатаў на дроны для ўкраінскіх выведнікаў ад грамадзян дзяржавы-агрэсаркі супаў з правядзеннем так званых выбараў Пуціна, - адзначылі ў ГУР.
У прэс-службе дадалі, што да збору таксама далучыліся ўкраінцы, якія знаходзяцца за мяжой, грамадзяне Латвіі, Нямеччыне, Польшчы, Малдовы і іншых дзяржаў. Збор працягваецца дагэтуль, трэба сабраць 25 млн грн.