BE RU EN

На мяжы Беларусі з Еўразвязам пачаўся транспартны калапс

  • 30.03.2024, 21:25

Кіламетровыя чэргі і 20-30 гадзін чакання.

На мяжы Беларусі і Еўразвяза пачаўся транспартны калапс. Тэлеграм-канал БДМ піша пра "кіламетровыя чэргі і 20-30 гадзін чакання".

Праблемы назіраюцца на ўсіх прапускных пунктах на граніцах з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Учора ў пункце Берасце - Тэрэспаль у чарзе стаялі некалькі сотняў аўтамабіляў. Праходжанне мяжы на аўтобусе займае ад 10-15 гадзін і больш.

Праблемы ёсць як з выездам у Польшчу, так і з уездам у Беларусь. У Польшчы зараз вялікія выходныя, таму многія беларусы спрабуюць патрапіць дадому. На праходжанне мяжы спатрэбіцца больш за 12 гадзін.

Апошнія навіны