Business Insider: Лёс Пуціна залежыць і ад выбараў у ЗША
- 31.03.2024, 21:06
У выпадку пераабрання Байдэна санкцыі ўзмоцняцца.
Насельніцтва Расеі можа выступіць супраць свайго лідара Пуціна, паколькі эканамічная моц краіны падае, а заходнія санкцыі супраць РФ прадаўжаюць узмацняцца. Пра гэта піша Business Insider (пераклад – «Уніян»). Выданне спасылаецца на суразмоўцаў з эканамічных колаў.
Паводле іхніх прагнозаў, сёлета эканамічная моц Расеі, хутчэй за ўсё, зменшыцца. Пры гэтым заходнія санкцыі ўскладняць жыццё простых расейцаў. Абмежаванні, хутчэй за ўсё, будуць узмоцненыя, калі Джо Байдэн у лістападзе пераабярэцца на пасаду прэзідэнта ЗША.
«Цяпер Расея перажыла ўплыў санкцый Захаду, але нацыя можа ўбачыць пераломны момант на лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. ...Захад, хутчэй за ўсё, будзе прадаўжаць падтрымку Украіне, потым у выпадку перавыбрання прэзідэнта Джо Байдэна санкцыі супраць Расеі ўзмоцняцца», – гаворыцца ў артыкуле.
Паводле словаў суразмоўцаў СМІ, цяпер у РФ людзі жывуць звыклым жыццём, «але гэта абсалютна нежыццяздольная стратэгія, і фундаментальныя рухальныя сілы росту, якія ляжаць у аснове гэтай эканомікі, пагаршаюцца на нашых вачах, і калі Дональда Трампа не абяруць, то ўсё гэта выплыве на паверхню – картачны домік разваліцца».
– Захад мог бы нанесці патэнцыйна разбуральны ўдар па расейскай эканоміцы, калі б ён выйшаў за межы гандлю нафтай і ўвёў санкцыі на расейскую сталь, медзь і іншыя металічныя тавары, на якія прыпадае блізу 20 адсоткаў агульнага прыбытку краіны. Узровень жыцця ў Расеі тым часам і так падае. Цывільная інфраструктура разбураецца, часткова таму, што Расея занадта шмат выдаткоўвае на сваю вайну. Інфляцыя ў Расеі таксама высокая. Будуць масавыя беспарадкі, калі людзі ў Расеі зразумеюць, што абяцаны Пуціным шлях да перамогі не здзейсніцца так, як ён абяцае, – гаворыцца ў матэрыяле.