BE RU EN

Сілы абароны Украіны падбілі больш за 10 пазіцый расейцаў

  • 8.03.2024, 21:27

Генштаб УСУ раскрыў дэталі.

Сілы абароны Украіны за гэты дзень падбілі блізу дзясятка пазіцый расейскіх захопнікаў. Пра гэта гаворыцца ў Аператыўнай інфармацыі Генеральнага штаба УСУ ў Facebook.

«Цягам дня авіяцыя сілаў абароны нанесла ўдары па 10 раёнах групавання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі ворага», – гаворыцца ў зводцы.

Акрамя таго, украінскімі падраздзяленнямі ракетных войскаў нанесеная параза па 3 станцыях радыёэлектроннай барацьбы, сярод іншага па дзвюх Р-330Ж «Жыхар», і 1 складзе боепрыпасаў ворага.

Пры гэтым, са свайго боку, расейскія акупанты ў цэлым нанеслі 7 ракетных і 67 авіяцыйных удараў, здзейснілі 79 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

Апошнія навіны