BE RU EN

Паездка Лукашэнкі ў Маскву пайшла не згодна з планам

  • 11.05.2024, 20:27

І набыла трагікамічныя ноткі.

Парад, які прайшоў у Маскве, у азнаменаванне 79-й гадавіны Перамогі дзякуючы дэлегацыі на чале з кіраўніком Беларусі набыў трагікамічныя ноткі, піша «Салiдарнасць».

Даволі нечакана адным з «герояў» падзеі стаў сабака Аляксандра Лукашэнкі – шпіц Умка. Ягоныя фота на трыбуне на Краснай плошчы растыражавалі расейскія прапагандысцкія СМІ (прэс-служба кіраўніка Беларусі, «Пул першага» і беларускія дзяржСМІ зрабіць гэта пасаромеліся).

За сабакам на трыбуне прыглядала асабісты лекар дыктатара Святлана Канашэнка, якая расказала, што шпіц на парадзе ў Маскве ўжо не першы раз. Побач з імі сядзелі пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты і бізнесовец Сяргей Цяцерын.

Экспэрт нямецкай газеты Bild Юльян Рэпка напісаў наконт гэтага: «Высокапастаўленых замежнікаў не хапіла праз халоднае надвор'е. Менавіта таму... хутка зрабілі галоўным госцем мерапрыемства жывёлу – Умку, сабаку».

Аглядальнік «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў адзначыў: «На шпіца Умку, вядома, усе звярталі ўвагу. Мала хто ведае, што ён удзельнічае амаль у кожнай паездцы Лукашэнкі разам з сынам Мікалаем і іншымі блізкімі, але гэтым разам Умка заслужыў агульную ўвагу, быў выстаўлены без перабольшання напаказ. Унёс ці то шчымлівую, ці то шчанюковую ноту».

У каментарах тэлеграм-канала Shot думкі падзяліліся. Было нямала водгукаў у стылі «мілата», але і нямала выказванняў, якія ніяк не могуць спадабацца ўладам Расеі і Беларусі.

«І пры гэтым у Беларусі ўвялі закон, што ў краму з сабакамі нельга».

«Яны ўчора былі ў нас у рэстарацыі. Сабаку ў вазку вазілі».

«Не стае на трыбуне яшчэ папугая, янота, ката, жучка, павучка і мядзведзіцы – так і бачу Сталіна на парадзе Перамогі з гламурным сабачкам. Зусім абарзелі – не было з кім дома пакінуць?»

«З сабачкам на парад!? Гэта ж не шоў і не оўпэн эйр».

«Калі Умка пабываў на двух парадах, а ты не».

«Так, прысутнасць шпіца была вельмі неабходная».

«А чаго ён яшчэ казу не прыцягнуў?».

Апошнія навіны