BE RU EN

Жыхары Браслаўскага раёна лавілі ў лесе завезеных рэжымам Лукашэнкі мігрантаў

  • 13.05.2024, 21:22

Сям'я Рыхтэраў не стала мірыцца з арганізаваным рэжымам міграцыйным крызісам.

Жыхары Браслаўскага раёна лавілі ў лесе мігрантаў. Яны здалі іх беларускім памежнікам, пішуць vitvesti.by.

Сям'я Рыхтэраў вярталася ў горад з лецішча. Каля грамадскай стаянкі яны звярнулі ўвагу «на вялікую групу людзей усходняй знешнасці». Побач з імі стаяў аўтамабіль з айчыннымі нумарамі. Аляксей Рыхтэр спыніў машыну, каб даведацца, хто гэтыя людзі і куды ідуць. Мужчыны не сталі адказваць, а пабеглі ў лес. З'ехаў і аўтамабіль.

Рыхтэр змог затрымаць некалькіх замежнікаў. На месца здарэння выклікалі беларускіх памежнікаў, якім іх перадалі. А дачка Аляксея Рыхтэра Дар'я паспела запісаць нумар машыны, якая стаяла каля мігрантаў, і перадала яго.

«Бацька і памежнікі пахвалілі мяне за кемлівасць, – кажа васьмікласніца. – Быць пільнымі ў памежжы нас вучаць у школе, на сустрэчах з прадстаўнікамі памежнага атрада. Гэта і дапамагло мне не разгубіцца».

У Браслаўскай СШ №1 адбылося ўрачыстае ўручэнне школьніцы ад Полацкага памежнага атрада ліста падзякі.

Пра лёс і грамадзянства затрыманых мігрантаў выданне не паведамляе.

Адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй ляжыць на рэжыме Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны