З палігона пад Белгарадам збеглі дзве групы зэкаў-акупантаў
- 28.07.2024, 20:19
Усяго – дзевяць чалавек.
Дзевяць вязняў-акупантаў збеглі з палігона ў Белгародскай вобласці РФ.
Як паведамляе мясцовае выданне «Пепел», шэсць зняволеных збеглі з палігона ў Карачанскім раёне ў пятніцу, 26 ліпеня. Яшчэ трое збеглі ў суботу, 27 ліпеня.
Паводле арыенціроўкі, адзін са зняволеных сядзеў за забойства, другі – за нанясенне цяжкіх цялесных, трэці – за незаконнае пазбаўленне волі. Іншыя сядзелі паводле мякчэйшых артыкулаў.