У Гарадзенскай вобласці абмежавалі рух
- 28.07.2024, 21:47
Праз абрыў ЛЭП.
Узмацненне ветру прывяло да абрыву лініі электраперадачаў у Гарадзенскай вобласці.
«Паблізу ад моста праз Нёман у вёсцы Лунно Мастоўскага раёна адбыўся абрыў лініі электраперадачаў. Супрацоўнікі ДАІ абмежавалі рух…» – паведаміла гарадзенская УУС.
Удакладняецца, што абмежаванні будуць знятыя пасля таго, як спецыялісты ліквідуюць наступствы надзвычайнага здарэння.