Спадчынніца трона Швэцыі пачала вучыцца на афіцэра
- 19.08.2024, 21:02
47-гадовая кронпрынцэса Вікторыя пачала навучанне ў Швэдскім універсітэце абароны.
Кронпрынцэса Швэцыі, 47-гадовая Вікторыя ў панядзелак, 19 жніўня, пачала навучанне ў Швэдскім універсітэце абароны, каб атрымаць афіцэрскі ранг.
Пра гэта паведамілі ў швэдскім каралеўскім палацы.
Спадчынніца прастола Швэцыі, як адзначаецца, пройдзе спецыяльны курс падрыхтоўкі афіцэраў для "далейшага паглыблення свайго ўдзелу ў дзейнасці швэдскіх Узброеных сіл і атрымання больш глыбокага разумення тактыкі, вайсковай навукі і ваеннай стратэгіі".
"Мае амбіцыі цяпер ў тым, каб укласці ўсю сваю энэргію ў афіцэрскую падрыхтоўку, каб у будучыні як мага лепш прадстаўляць Швэцыю і швэдскія Узброеныя сілы", - заявіла Вікторыя.
Спецыялізаваная афіцэрская падрыхтоўка ў Швэцыі тычыцца людзей, якія ўжо маюць вышэйшую адукацыю, і ахоплівае як тэарэтычны, так і практычны кампаненты.
У 2003 годзе кронпрынцэса Вікторыя прайшла ўжо базавую вайсковую падрыхтоўку ў Міжнародным цэнтры Узброеных сіл Швэцыі і атрымала ранг кадэта. Яна таксама вывучала канфлікталогію ва ўніверсітэце.
На праграму афіцэрскай падрыхтоўкі яна падалася ў красавіку гэтага года - амаль адразу пасля таго, як Швэцыя стала чальцом NАТО.